Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

28.08.2024

«ПРОМНІ АСВЕТНІЦТВА»

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,

каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.

Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,

цягнуўся да асветы беларус.

М. Федзюковіч

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Нібы каштоўны дыямант са старажытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова прашчураў.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

У 2024 г. свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу!

← Назад

Кол-во страниц: 1 / 76

Следующая →