Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

29.01.2016

Прысвячаецца 95-годдзю Івана Шамякіна

“Чалавек, які не прымае зло і прызнае найвышшэйшай вартасцю здольнасць дарыць людзям толькі дабро”
А. Савіцкі

Івану Пятровічу Шамякіну, народнаму пісьменніку Беларусі, акадэміку, Герою Сацыялістычнай працы, лаўрэату Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі спаўняецца 95 гадоў.

Іван Пятровіч Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, працаваў у Беластоку. У 1940-1945 гг. служыў у арміі, быў камандзірам гарматы, камсоргам дывізіёна, удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля вайны настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна, вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыўшы ў 1950 г. Рэспубліканскую партшколу, працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна», намеснікам старшыні і сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1972 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў прысвечана ваенным падзеям. Але пісьменнік звяртаецца і да гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі, і да надзённых праблем нядаўняга мінулага, і да сучаснасці. Пяру яго належаць раманы «Глыбокая плынь» (1947-1948), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1978), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1991), аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», «Драма», «Падзенне», «Сатанінскі тур», «Адна на падмостках». Творы пісьменніка прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі.

Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць як у бліжнім, так і ў далёкім замежжы. Яго кнігі выходзілі на пятнаццаці мовах народаў былога СССР і перакладаліся на польскую, чэшскую, іспанскую, кітайскую і іншыя мовы. Многа твораў Івана Шамякіна атрымалі другое жыццё на тэатральных сцэнах і кінаэкранах.

Памер Іван Шамякін 14 кастрычніка 2004 года ў г. Мінску.

Перайсці на персанальны сайт пісьменніка вы можаце па ссылцы http://shamiakin.ru/

Бібліятэка прапануе азнаёміцца з Планам мерапрыемстваў, прысвечаных да 95-годдзя з дня нараджэння І.П. Шамякіна

ФОРМА І НАЗВА МЕРАПРЫЕМСТВА ДАТА І ЧАС ВЫКАНАННЯ АДКАЗНЫ ЗА ВЫКАНАННЕ
1 выстава-экспазіцыя
"ПІСЬМЕННІК ДЗВЮХ ЭПОХ:
ПРЫКЛАД СЛУЖЭННЯ РОДНАЙ КУЛЬТУРЫ"
15.01.2016-31.01.2016 абанемент
№ 2;
чытальная зала № 1(вучэбны корпус № 1)
2 выстава-агляд “АТЛАНТ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ –
ІВАН ПЯТРОВІЧ ШАМЯКІН”
15.01.2016-31.01.2016 чытальная зала № 2 (вучэбны корпус № 3)
3 Прэзентацыя “ТАЛЕНАВІТЫ СЫН НАРОДА” 25.01.2016 абанемент
№ 2
4 Віртуальная выстава “МАГУТНЫ ТАЛЕНТ І. ШАМЯКІНА”
25.01.2016 абанемент
№ 2
5 Бібліяграфічны спіс навуковых прац выкладчыкаў Установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна»
“ІВАН ШАМЯКІН: АСОБА І ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА”
25.01.2016 чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў універсітэта
6 Бібліяграфічны паказальнік “ШАМЯКІН ІВАН ПЯТРОВІЧ” 25.01.2016
← Назад

Кол-во страниц: 1 / 78

Следующая →