Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

02.09.2016

ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!

06-09-024 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам. Праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку. У розныя гады сталіцамі свята станавіліся знакамітыя цэнтры беларускай асветы — Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаў, Свет, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі. Традыцыйна Дзень беларускай пісьменнасці праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

06-09-03Першыя кнігі, як вядома, былі рукапіснымі, і іх стварэнне лічылася справай важнай і адказнай. Старажытнарускі пісец выконваў свае абавязкі рупліва, імкнуўся пісаць хораша і пераборліва. Са стараннем выводзіўся першы радок ці пачатковая літара кожнай часткі, якая ўпрыгожвалася арнаментам і ўзорамі. Каб зрабіць кнігу больш прывабнай, пісец ці адмысловы малявальшчык рабіў прыгожыя застаўкі і мініяцюры, мудрагелістым вязьмом пісаў загаловак і асобныя часткі. Асоба ўпрыгожвалася вокладка. Драўляныя крышкі абцягваліся скурай, парчой ці аксамітам з узорыстым цісненнем.

06-09-04У Беларусі рукапісныя выданні з’явіліся ў XI і існавалі да XIX стагоддзя. Пераважная большасць з іх — рэлігійнага ўтрымання. Сярод кніг, якія захаваліся, ёсць і шэдэўры, і прасценькія выданні. Бо перапісчыкамі на Белай Русі былі людзі рознага сацыяльнага паходжання — ад князёўны Еўфрасінні Полацкай да простага гараджаніна з Гальшан — Марціна. І часта ў канцы кнігі можна было знайсці прыпіску накшталт зробленай у «Пралогу» XVI стагоддзі з Наваградка: «…аще будем где описалися своим неразумением или неучением грамоты просто ж нас простите, а не клените…». Да XVI стагоддзя тэкст не падзялялі на словы, не ставілі знакаў прыпынку.

Мастацкае ўпрыгожванне рукапіснай кнігі залежала ад яе прыналежнасці. Раскошна, як і на Русі, пісаліся набажэнскія кнігі — з застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і ілюстрацыямі.

І вось прыйшла гэта традыцыя — святкаваць дзень пісьменства і да нас, беларусаў.

Бібліятэка УА МДПУ імя І.П.Шамякіна (вуч. корпус № 1 ауд. 101, 118, 311) прапануе выставу-агляд «КНІЖНАЯ СПАДЧЫНА ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ», прысвечанную Дню беларускага пісьменства, гісторыі і сучаснаму стану кніжнай культуры Беларусі з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Жадаючыя маюць магчымасць пазнаёміцца з выставай-аглядам да 10 верасня 2016 г.

06-09-05

06-09-06 06-09-07

Таксама бібліятэка прапануе жадаючым азнаёміцца з бібліяграфічным спісам літаратуры “ФРАНЦЫСК СКАРЫНА – УСХОДНЕСЛАВЯНСКІ І БЕЛАРУСКІ ГУМАНІСТ І АСВЕТНІК”

← Назад

Кол-во страниц: 1 / 67

Следующая →