Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

22.02.2021

«Кандрат Крапіва – бліскучы майстар сатыры»

322 лютага споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Кандратавіча Крапівы (1896-1991), беларускага паэта, празаіка, драматурга, вучонага. Доктара філалагічных навук, акадэміка АН Беларускай ССР (1950). Члена ВКП (б) з 1941 года. Героя Сацыялістычнай Працы (1975). Лаўрэата двух Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). Абанемент мастацкай і вучэбнай літаратуры № 2 (аўд. 114) прапануе Вам азнаёміцца з выставай «Кандрат Крапіва бліскучы майстар сатыры» і прэзентацыяй «Мастак сатырычнага слова — Кандрат Крапіва (1896 —1991)».

Яго творчасць - цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры і перш за ўсё ў нацыянальнай драматургіі. Сатырык-байкапісец, драматург, К. Крапіва узбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы, у якіх адлюстраваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе развіцця. Асаблівае значэнне сярод твораў сатырычнай паэзіі займаюць байкі, што заваявалі прызнанне чытача дзякуючы сваёй актуальнасці, сатырычнай вастрыні, высокай мастацкасці. У беларускай літаратуры Кандрат Крапіва вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы - самабытнае з'ява ў беларускай літаратуры.

Мастак сатырычнага слова – Кандрат Крапіва

← Назад

Кол-во страниц: 1 / 67

Следующая →