Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

03.06.2021

«Браму скарбаў сваіх адчыняю»

фотоЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ! Абанемент вучэбнай і мастацкай літаратуры № 2 (аўд. 114) падрыхтаваў кніжную выстаўку «Браму скарбаў сваіх адчыняю», прысвечаную 75-гадоваму юбілею беларускага пісьменніка Генрыха Далідовіча.

Далідовіч Генрых Вацлавіч нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і каваля. Скончыў філалагічны факультэт БДУ(1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), «Цяпло на першацвет» (1976), «Маладыя гады» (1979), «Міланькі» (1980), «На новы парог» (1983), «Станаўленне» (1985), «Міг маладосці» (выбранае, 1987), раманаў «Гаспадар–камень» (1986), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (часопіс «Маладосць», 1989). Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1988) за раман «Гаспадар–камень».

← Назад

Кол-во страниц: 1 / 67

Следующая →