Библиотека Мозырского государственного педагогического университета имени И.П.Шамякина

Библиотека

УО "МГПУ ИМ. им.И.П.ШАМЯКИНА"

Новости

12.05.2022

«СЛУХАЮ СЭРЦА»

БариковаПаважаныя чытачы! З 12 па 25 мая на абанеменце мастацкай і вучэбнай літаратуры №2 (аўд.114) праводзіцца выстаўка “Слухаю сэрца”, прымеркаваная да 75–годдзя беларускай паэткі, празаіка, перакладчыцы Раісы Андрэеўны Баравіковай.

Імя Раісы Баравіковай, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сёння адно з самых яркіх у літаратурным асяроддзі. Тонкі лірык, неверагодны фантазёр, аматар і знаўца гісторыі, яна працуе ў шматлікіх жанрах, умее зацікавіць розную аўдыторыю. У яе творах дамінуе тэма кахання, імкненне да высокага духоўнага ідэалу, роздум аб жыцці, абавязку перад сваім народам, разважанні аб лёсе жанчыны, вернасці, пошуках чалавечага шчасця.

Запрашаем усіх ахвочых наведаць нашу выставу!

← Назад

Кол-во страниц: 1 / 49

Следующая →